Беларускі Слоўнік Online

Змест:

Што такое "Інтэрнет-модуль Беларускага Слоўніка"?

Інтэрнет-модуль Беларускага Слоўніка прызначаны для перакладу любога слова (ці словаспалучэння), выдзеленага Вамі ў вакне праглядальніка Microsoft Internet Explorer. Вы можаце перакладаць з беларускай мовы на расейскую і наадварот. Таксама існуе абмежаваная магчымасць перекладу з/на ангельскую мову.

[ вярнуцца да зместу ↑ ]

Сістэмныя патрабаванні

Інтэрнет-модуль Беларускага Слоўніка працуе толькі ў сістэме Microsoft Windows NT/98/Me/2000/XP/2003 і толькі з праглядальнікам Microsoft Internet Explorer версіі 5.0 ці вышэй.

[ вярнуцца да зместу ↑ ]

Як усталяваць інтэрнет-модуль?

Спампуйце на дыск файл рэестру: ie5_slounik_inst.reg і запусціце яго з каманднага радка ці з Правадніка Windows.

Калі на Вашым кампутары усталявана Windows 2000 ці вышэй з ангельскай ці амерыканскай лакальлю, то Вам трэба выкарыстоўваць наступны файл рэестру: ie5_slounik_inst_unicode.reg, які падтрымлівае Юнікод.

Увага: змены пры ўсталяванні ці выдаленні інтэрнет-модуля ўвайдуць у сілу толькі пасля закрыцця ўсіх адкрытых акон праглядальніка і адкрыцця новага акна праглядальніка.

[ вярнуцца да зместу ↑ ]

Як карыстацца інтэрнет-модулем?

Кантэкстнае меню для беларускага слоўніка Для атрымання перакладу выдзеліце слова ці словаспалучэнне, і клікніце правую кнопку мышкі на выдзеленым тэксце ці націсніце адначасова клавішы Shift + F10. У з'явіўшымся меню выберыце каманду "СЛОЎНІК: перакласці".

Некаторыя парады па карыстанню:

  • Рэгістр выдзеленага слова неістотны - г.зн. пошук пераклада словаў "Слоўнік" і "слоўнік" дасць аднолькавы вынік.
  • Пошук праводзіцца не ўлічваючы марфалогію слова (дакладнае супадзенне) - г.зн. калі Вы шукаеце пераклад назоўніка, старайцеся не выдзяляць канчатак слова, калі яно не ў назоўным склоне ці не ў адзіночным ліку.
  • Сімвалы прабелаў спераду і ззаду выдзеленага кавалка тэксту аўтаматычна выдаляюцца, таму ніяк не ўплываюць на вынік пошуку.

[ вярнуцца да зместу ↑ ]

Як выдаліць інтэрнет-модуль?

Спампуйце на дыск файл рэестру: ie5_slounik_uninst.reg і запусціце яго з каманднага радка ці з Правадніка Windows.

Калі Вы ўсталёўвалі файл з патрымкай Юнікода, то для выдалення карыстайцеся наступным файлам: ie5_slounik_uninst_unicode.reg.

Увага: змены пры выдаленні інтэрнет-модуля ўвайдуць у сілу толькі пасля закрыцця ўсіх адкрытых акон праглядальніка і адкрыцця новага акна праглядальніка.

[ вярнуцца да зместу ↑ ]

Падзякі

Аўтар удзячны:

  1. Праекту Slounik.org за беларускія online слоўнікі.
  2. Праекту boot.by за бясплатны хостынг для гэтага некамерцыйнага праекта.

[ вярнуцца да зместу ↑ ]

Адказнасць і аўтарскія правы

  1. Гэты практ з'яўляецца некамерцыйным і бясплатным для ўсіх карыстальнікаў, не зважаючы на расавую прыналежнасць, цвет скуры, рэлігію, пол, палавую ідэнтычнасць ці выраз, сэксуальную арыентацыю, нацыянальнасць, генетыку, непрацаздольнасць, узрост ці ветэранскі статус.
  2. Аўтар не нясе ніякай адказнасці за работу гэтага сэрвіса.
  3. Аўтар не нясе ніякай адказнасці за пашкоджаньне ці страту інфармацыі, якія маглі б адбыцца з прычыны карыстання інтэрнет-модулем.
  4. Аўтар гарантуе, што інтэрнет-модуль не прызначаны наўмысна прычыніць шкоду Вам ці Вашаму кампутару.
  5. Інтэрнет-модуль створаны мной і ўсе аўтарскія правы належаць мне - Міколу Зайкіну.
  6. Усе аўтарскія правы на электронныя слоўнікі належаць праекту Slounik.org.
Калі Вы не згодны в вышэйзгаданымі ўмовамі, Вы мусіце пакінуць гэтую старонку.

[ вярнуцца да зместу ↑ ]

Звесткі для сувязі

Калі ў Вас ёсць нейкія заўвагі ці прапановы аб паляпшэнні работы модуля, калі ласка, лістуйце на электронны адрас.

[ вярнуцца да зместу ↑ ]

© 2007 Мікола Зайкін